7. Прыйдзi да мяне...

(З нізкі "Дрэва")


VII

Прыйдзі да мяне,
абдымі каранямі сваімі, о дрэва!


Дай уліцца ў цябе,
як уліваецца ў неба – балонка,
у гарбату – сляза,
а каханне – у мяне…


Хай горыч слязы стане сокам –
празрыстым,
пяшчотным,
салодкім


Нясцерпна захочацца жыць –
ці травою, ці дрэвам,
пчалою ці мошкаю,
птушкай ці краскай,
трысцінкай,
пясчынкай, пылінкаю,
кропляй…


Пад дотыкам ветру
лістота мая зашапоча –
і я усміхнуся –
ж ы ц ц ю


Рецензии