Шапаценне клену лiсцяу

Калі бачу зяленае мора,
Успамінаю той ветраны дзень,
Калі хмары плылі на паўдзень,
Калі клён шапацеў пра прасторы.

Пра прасторы, што тонуць у часе...
Час мінуў, але памяць жыве.
Сэрца стукае – пэўна, жыве!
Уздымаюцца шумна Парнасы,

Валуны грукацяць у душы,
Думкі летаюць з хмары на хмару:
Не ўтрымалася – унізе ахвяра...
Але клёны так просяць: Жыві!

Ізумруднае кідаюць лісце –
Прыкрываюць галечу зямлі
І даруюць сілу крыві -
Асвятляюць пошукі выйсця...

Я душою тваёй жыву,
Я ўздымаюся ветрам да неба...
Абяцаю народам ганебным
Толькі помсту, тваю і маю!

І калі застанецца крыло,
А другое – хлыстом парослым,
З граем рынуся ў нябёсы,
Ахвярую яго, адно!..

Ну а потым дажджом разальюся,
Паліваць буду клёна нашчадкаў –
Хай квітнеюць сыны зямлі-маткі!
Я Вясёлкай нябёс падымуся...


Рецензии