А за акенцам дождж iдзе...
І на двары блішчыць маланка,
І ямкі сталіся ў вадзе
Каля майго старога ганка.
Я бачу ластаўку пад дахам,
…забілася, прыціхла раптам!
Сардэчка б’ецца ўсё ад жаху,
Але для дзетак яна варта!
Усе спяшаюцца да дому !
Намокнуць хто, скажыце, хоча?
І гэта добра ўсім вядома!
Ці ў светлы дзень ці ў цёмнай ночы!
То звыклае зямлі надвор’е,
Людзей адразу ў жах кідае,
Маланкі дзіўныя ўзоры,
Але грымота нас пужае
І дуб ад ветру нахіліўся,
Дажджу на дапамогу вецер!
…а я прыродзе пакланіўся,
Прыгожай, моцнай ва ўсім свеце!
27.06.2007 01:22
Свидетельство о публикации №107090501408