Жыццё

Жыццё ізноў выдумвае сюжэты,
Якія людзям век не разгадаць,
На друзгі б’е старыя запаветы,

І новыя дарэмна нам ствараць.
Як выпадак, падносіць усе няшчасці,
І можам колькі хочам праклінаць

Наш лёс, абставіны і класці
На могілкі букетаў яркі бруд,
Які памылкі нашыя не згладзіць,

Памёршых не ўратуе ад пакут.
Жыццёвы твор, напэўна, – гэта драма.
Ніяк не скончыцца злашчасны той уступ,

І вартая на шпількі эпіграма
Яшчэ не раз ваб’ецца ў сэрца шылам.
І што чакаць? Напэўна, тэлеграмы,

Што абвясціць апошнія хвіліны.


Рецензии
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.