Гладыятары

 Мы умрём на арене.
 Людям хочется зрелищ.
 І. Бродскі



першы бой...
Ды не, даўно не першы.
Стотрынаццаты ці двухсоты.
Людзі,
бы пчолы ў сотах,
(так іх многа)
за намі сочаць...

____

Ты помніш першыя мары?
Помніш жаданні нашы?
Цяпер, бы ў бяздарнай драме,
Мы скончым жыццё на пласе.

Людзі заходзяцца ў крыку.
Яны нам жадаюць смерці.
І зноў вялікім пальцам
Уніз.
На арэне памерці.
Як гладыятары, можа.
А можа, як іншадумцы,
Каторых агонь інквізіцыі
Паліў на кастры...
не шкадуючы.


Мы перамаглі.
Так, можа, глупства.
І скажаш, што я дурніца.
Мы перамаглі:
У грудзі ўтыкаюць спіцы,
А мы верым ў лепшае,
І нашы думкі тыя ж...

І нашы дзеці, напэўна,
Адновяць праўду гісторыі
І будучым пакаленням
Пакінуць ісціну новую.
І будуць зноў жа забітыя,
І будуць зноў жа закутыя:
За праўду многія гінулі,
Шкада, за няпраўду—нямногія.

_____

Ну, усё. Развітаемся, дружа,
Зрабілі мы ўсё, што магчыма.
А неба такое прыгожае,
Над пераможаным Рымам...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →