Можа

А, можа, хопіць, а, можа, годзе?
Даўно з сабою ты ўжо ня ў згодзе.
Штодзень дакоры, штодзень змаганні.
Няпэўнай мэты штодзень шуканне.

А, можа, хопіць, а, можа, годзе –
Бег пацука ў шэрых дзён карагодзе…
Не сам жыццё сваё ты робіш?…
У крузе дні дарэмна гробіш?…

А, можа, хопіць, а, можа, годзе? –
Гадзіннік кругам таксама ходзіць…
Ды ты – ня стрэлка, а круг – ня зона,
Пакуль ты вольны – змагайся плённа!
 20.03.2006г.


Рецензии