Сумленне

З чыстым сумленьнем
Глядьзяць пакаленьні
На нашы здарэньні,
На нашы стварэньні
І на разбурэньні,
І на сутарэньні.

Refren:
Лунае сумленьне
У х-вымярэньні
І сьніць вызваленьне
Маёе сумленьне.
Маёе змаганьне
Зрабілася зданьню,
Ды верыць чаканьне
У Свабоды вяртаньне.

Волі рашэнні
Праглі зьдьзяйсненьня,
Але палажэньне –
Паўсюль вынішчэньне –
Учора ў змаганьні,
А сёньня – у выгнаньні.
Refren.

Ціхі гадзіньнік
Час лічыць няспынна.
Чырвоны рабіньнік
Над горкай палыньню
Прагоркла насеньне
Майго пакаленьня.
Refren.
 19.03.2006г.


Рецензии