Каляды

На небе зорачка калядная ўзышла;
Яна ізноў туды мяне праводзіць,
Адкуль нам вестачка шчаслівая прыйшла,
Адкуль да нас кахання моц прыходзіць.

Святы нам вечар абвясціла зноў яна
І запаліла свечачку сваім святлом.
Здаецца, знікла паміж Ім і мной сцяна;
Куцця і маці нас чакаюць за сталом.

І з кожным разам узмацняецца ўнутры
Гарачае пачуцце – абпякае
Штораз усё мацней і разбяры –
Ці Ён нас усіх, ці мы Яго кахаем?
 7.01.2005г.


Рецензии