iрдзее жалеззе...

ірдзее жалеззе
пад молатам вясковага каваля

першы прамень сонца
перакрэсліў студзеньскі краявід

кроплі рабіны на снезе
кляновая кроў у прагалінах

барвяныя цені крыжоў
на чыстых палотнах

2020


Рецензии