Ой да выйду дарогу...
Па сцяжынцы пайду…
Ля бярозы самотнай
Асалоду знайду.
Ты, бярозка –сястрыца,
Адкажы на пытанне:
Чаму мілы мне сэрцу
Гэты край – як спатканенне?
Чаму неба блакітней?
Бялее аблокі?
Чаму дзе бы Я ні быў
Сюды ідуць ногі?
Чаму птушкі ляцяць,
Вырай кінуўшы улетку?
Чаму поле-дыван
Высцілаецца кветкай?
Чаму сэрца мае
Заўжды ў хваляванні
Калі родны куток
Кліча зноў на спатканне.
Свидетельство о публикации №107042001174