Шэрыя аблокi
Цяжкае паветра;
Свет такі вялікі, –
Я такі маленькі.
Зімні ціск аблокаў
Яшчэ больш змяншае
Драбнату істотаў
Чалавечай зграі.
І гляджу на неба –
Вісне над зямлёю
Цёмнае, як глеба,
Пхне ў зямлю сабою.
Зноў я пад прыгнётам
Найцяжкіх аблокаў;
Шэрым будзе потым,
Цяжкім шэраг крокаў…
6.11.2004г.
Свидетельство о публикации №107041800051