З нiзкi Спевы роднага краю. 3. Злiцца, знiкнуць, с

3.

…Зліцца, знікнуць, сысці –
з наплываючай ночы,
ад сівых крумкачоў
і засмучаных дрэў…


 але гэты матыў –
 несуладны, сірочы,
 але гэты скрыпічны –
 ўладарны, прарочы, -
 але гэты крынічны
 пранізлівы спеў!..


Не адчуўшы, насунуць
 капялюш адзіноты…
А ў змроку пульсуе –
 скрыпка? Кнігаўка?
Хто ты?


Рецензии