Пра птаха. Божа, даруй не хацела таго, не хацела..

* * *


Птаха ў далонях трымаю.
Божа,
Памілуй нас.

1990, метро, Мінск



Божа, даруй – не хацела таго,
 не хацела.
Птаха малая Твая
 мне ў рукі зляцела.
Нібы цяпельцам астылым
 мяне закранула.
І – скаланула усю,
 схамянула.



У свеце самотным –
 і людзям і птушкам –
 гаротна і сцюжна.
Векам кароткім
 надзелены дух іх нядужны.
Нібы у смерці – застылі
 і сэрцы, і душы.
Божыя Ласка і Слова –
 адно – можа сон іх
 парушыць.



Божа, даруй –
 птушанё я ў далонях
 сагрэла.
Крыху аджыўшы,
 яно да Цябе паляцела.
Не асудзі. Блаславі –
 на жыццёвым дрэве
Парасткам узысці –
 яго хваласпеву.


14.07.2000


Рецензии