Пайду адсюль - дзе птушкi трацяць перъе...

* * *


Пайду адсюль,
Дзе птушкі трацяць пер’е.
І па зямлі разлітая самота.
Пакіну вам нябыт і паняверу,
Адкіну прэч жыццёвыя турботы.


…На следзе маім
 высахне раса.
Навострана нашчадкамі каса,
 і пад касою цёплы след
 астыне…


Але –
 ізноўку –
 роніць птах пяро…


Абудзіца ўсё ў маленькім сыне,


І пёркам тым –
 арліным?
 жураўліным? –
 дзіця напіша першы вершык свой.


І вернецца Паэзія –
 жывой.


Рецензии