Адзiнаццаць слупкоу

 Пытаю: – Дзе Ты, наша мова?
 Згубілась дзесьці на прасторы
 Саюза ляхаў, маскалёў,
 Дзе беларусаў лілась кроў.

 Далёка шчасьце – ня ўбачыш,
 Свайго няма – ты не заплачаш;
 Зьмянілі роднае чужым –
 Ты памяркоўна – Д’ябал зь ім…

 Табе ўсё роўна – зьгіне мова,
 Не прагучыць жывое слова;
 Ты нават не валодаў ёй!
 Ну, сьпі спакойна! – Сябра мой.

 Не абудзіць… – Разьбілась сэрца
 Узорам словаў на паперцы…
 Ды не крануць цябе яны,
 Бо ты ня той, зышлі сыны…

 Сыны магутнай Беларусі!
 Я скрозь стагодьдзі дакрануся
 Да веліччы і хараства…
 Сыноў няма –
 Memor жыва!

 На выміраючых асобах –
 Культурных сьвятарах народа
 Трымаецца апошні здых
 Спрадвечнай мовы, слоў маіх!!!

 Да старажытных успамінаў
 Ліхая пхнула мя часіна
 Вякоў каштоунасьць адшукаць,
 Пазахапляцца, зноў схаваць…

 Чаму ўсё лепшае ў мінулым?
 Чаму сучаснае загнулась?
 Адкройце веліччы сакрэт,
 Што павярнуў да нас бы сьвет!

 Усё ціха… Сьвету зноу цураясь,
 Спрадвечнага зноў выракаясь
 Будуем лепшае жыцьцё,
 Дзе будзе ўсім, дзе будзе ўсё…

 Усё! Сваім апошнім словам
 Прашу асэнсаваць прамову!
 Ну колькі ж можна ўсё губляць?
 Губляць сябе, Душу губляць?

 Пакуль ты сьпіш, – Дакрадуць мову,
 Не застанецца сьветлых словаў;
 Ніхто не скажа: “Уставай!”,
 Усё прасьпіш; ПІШУ – Бывай!!!
 20.10.2004г.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.