2. Несла збаночак глiняны... Успамiн

* * *

...Несла збаночак гліняны –
з кропляю чыстай вады.
Месяц свяціўся крамяны,
стылі над рэчкай брады.
Росныя ззялі паляны
у палыновай жальбе.
Несла збаночак гліняны
так –
нібы сэрца –
т а б е.


Рецензии