3. За травiнку, бы за ланцужок... Успамiн

* * *


...За травінку, бы за ланцужок
Зачапілася нагою злёгку –
І – як у казцы, – засвістаў салоўка –
Каб бяду ніхто праспаць не мог.


Сціш, салоўка: я ішла сюды
Не па пер’е ад сівой жар-птушкі, –
Пер’я досыць у сынавай падушцы, –
Я прашу ратунку ад бяды.


Зачаруй, заплач, заваражы,
Загаі мне сэрца шчабятаннем…
Боль няварты вечнага світання
На вясновай сонечнай мяжы!...


Рецензии