Санет Галiнка клёну бьецца у шыбу...

САНЕТ


Галінка клёну б’ецца ў шыбу. Вечар
Ідзе насустрач зроку і агню,
Даруе супакой і цішыню.
І душы спяць. І ажываюць рэчы.
Я на аблоках погляд запыню:
За хмарнай брамаю – садоўнік-вецер,
Які вартуе зорныя суквецці
І млечнай таямніцы чысціню.


Нібыта на саломіну тапельца,
Гляджу на амальгаму поўні-шкельца
(Так у вітальні нечаканы госць
Пакутуе з’яўленнем недарэчным)
І прагну запытацца на Сустрэчы:
Ці выраклася свету Прыгажосць?


Рецензии