Багi памерлi. Неба - жывое...

* * *

Багі памерлі.
Ф. Ніцшэ

Наогул і нашы багі
Паміраюць.
М. Гарэцкі


Багі памерлі.
Неба – жывое,
як вечнасць лёд.
Птаха крыло
над прасторам
ізноў.
Сімвал усенькага,
ШТО
ў небыццё сплыло.
Проста,
як свет,
нязменны з гэных часоў.


Рецензии