Паэма да св. Iаана Кармянскага. 7. Абрыс галiны...

7.

***
Абрыс галіны,
 лінія святла —
Як словы,
 невыказныя ў малітве —
Звязаныя паміж сабой не рытмам,
А чысцінёю,
 што не знае зла.



***
Ах, вясёлка —
 дзіўная дарога
 кволай чалавечае душы:
Лёгка ўзносіш думкаю да Бога,
 на прыступку райскага парогу.
Вось каб узысці — і не грашыць!..


Рецензии