У сэрцы маiм - крышталёвай вазе...

* * *

Праз прыгажосць Яго слоў
можа разбіцца сэрца.

Г.К.Чэстэртан, “Вечны Чалавек”


...у сэрцы маім –
крышталёвай вазе –
маленькая краска
сцяла пялёсткі,
баіцца раскрыцца


а раскрыецца –
ваза паб’ецца
і не збярэш асклепкі,
рукі паколеш –
навошта?


лепей так:
чыстыя рукі,
цэлая ваза
сцяцца…
не дыхаць…


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.