Уцёк

 Iзноў збягаю я ад рэчаiснасцi, але
 Мой розум думкi злыя насцiгаюць.
 Здаецца – не пазбавiцца ад iх – канец
 Мне мроiцца, анёлы тры лятаюць.

 Крывёю продкаў выкупiлi мы, свой дзень
 Сённяшнi з кiпцюроў пачварнай цемры;
 Ды клiча кроў, зноў б’е жывы струмень,
 Ён – сiмвал памяцi, ён – жаль ды боль празмерны.

 У адказе мы за заўтрашнi ваш дзень,
 Чырвоных кветак кроў вам будзе успамiнам верным:
 Не паўтараць памылак продкаў, i прамень
 Жывога сонца вам засвецiць светам мiрным.
 9.05.2004г.


Рецензии