У Новай Зеландыi хутка зiма...

А ў Новай Зеландыі хутка зіма.
І калі б можна было, то пайшоў бы снег.
Раскіданыя пялёсткі падманаў
Ляцяць у прастору электронных памех.

Гледзячы ў твар маладым ветэранам,
Дзеепрыкметна забруджваю мову.
Google groups будзе іх Афганістанам,
Вялікі часопіс - Багдадам новым.

Завёрнутыя ў самадастатковасць,
Праваслаўна глядзяць паміж акіяну
На эўрапеістую "саўковасць"
І на кляновы лісток нірваны...

(с) 2007


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.