Госпадзе, даброт зямных - цi трэба

* * *

Госпадзе! Даброт зямных - ці трэба?
Толькі не пакінь мяне, малю.
Хай часцінку ад Твайго хлеба
Я слязамі горкімі зап'ю,

Ды за суцяшэнне незямное -
Проста жыць
і быць душой жывой –

Сэрца чалавечае, малое,
Грэшнае, бяздольнае, слабое -
Схіліцца прад воляю Тваёй...


Рецензии