Сэрца б ецца

Я iмкнуся,
Ты iмкнешся,
Ён iмкнецца
Склоны усе у школе вывучалi.
Я, ты, ён – усе мы маем сэрца –
У маленстве нам матулi спавядалi.

Сэрца б’ецца. Птушкi ж у паветры
Лётаюць сабе не зауважаюць:
Застаюцца пад крыламi кiламетры,
Разам з iмi мiтусня зямная.

Сэрца б’ецца. На зямлi кузуркi
Мiтусяцца, мiтусяцца, мiтусяцца…
Дождж i вецер, сонейка i зоркi
Застануцца мае быць. А iм б застацца…

Вось да неба тулiцца вясёлка.
Ну а сэрца як зауседы б’ецца.
Азiрнiцеся навокал! Гэй! Суполка!
Тых суполка, у каго ёсць сэрца!..

Усе у школе вывучылi склоны.
Але не зразумеу я аднаго:
Я iмкнуся,
Ты iмкнешся,
Ён iмкнецца…
Да чаго? Скажыце, да чаго?


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.