Песня

Чую песню, прыгожую песню.

Хтосьці грае ў садзе начным.

Яго голас праз зоркі ліецца,

Расплываецца рэхам ўначы.

Гэта дзед з барадою сівою

Тчэ з мелодый і слоў абрусы,

Каб адчулі сваёю душою,

Як увосень цвітуць верасы,

Як на небе з’яўляюцца зоркі,

Як анёлы спяваюць “Хвалу”,

Як араты, устаўшы на золку

Рэжа бохан духмяны – зямлю.

Каб пачулі мы простыя словы,

Што як светач вядуць за сабой,

Каб свае беларускае мовы

Не тапталі расейскай чужой.

Дзед спявае – і хочацца плакаць,

Што не чуюць другія яго.

І не ведаюць, што ёсць адказнасць

За Радзіму. І што ёсць любоў...


Рецензии