Мова
Сёння я сапраўды шчаслівы,
Што атрымаў урок.
І дух мой ганарлівы
Яго запамятае ўпрок.
Ішоў па мірскаму я шляху,
Карціна прада мной паўстала:
Жанчына са ўсяго размаху
Дзіця сваё з вар’яцтвам лупцавала.
Яна прыкладалася далоняй да вуснаў,
І ад пальцаў адбіткі заставаліся ў сэрцы.
А я не разумеў: за што ж? Чаму?
Аднак не ўмяшаўся, застаўся на месцы.
Жанчына ўзмокла, распляліся валасы,
А з вачэй яе ручаём ліліся слёзы.
Яна да лепшага імкнулася ад усёй душы,
Але ізноў атрымалася, як заўсёды.
Яна спыніла вар’яцтва, апусціліся рукі,
А дзіцё злавала, плакала і нічога не разумела.
Шырока расчыненыя вочы перадавалі сэрца гукі,
Аднак вымавіць супраць істота нічога не смела.
Але ўбачыўшы матчыны слёзы,
Дзіцё адчула яе слабіну,
Накіравала на яе свой позірк злы і паблёклы,
Кіпцюры распусціла, быццам учапіцца ў спіну
Жадала. А вусны ўсё раздуваліся,
Яны поўніліся слязьмі ды небяспекай.
А маці не рашалася, усё разрывалася
Паміж жорсткасцю і ласкавай апекай.
У адчаі яна кінула ўсё
І пайшла, хістаючыся, абы куды.
Гэта распаліла імкненне маё
Прасачыць за ёй, ісці туды,
Куды накіравалася жанчына.
Яна ішла і ледзьве на нагах стаяла,
Ледзь-ледзь яе не пераехала машына,
Але неяк дарогу яна перабяжала.
А я неадрыўна ішоў за ёй,
Мне стала чамусьці так цікава.
Дзіця пайшло ў бок іной,
І дзіва, што яшчэ не прапала.
Яна ішла, і я адчуваў яе боль,
Яе зрыў я разумеў і дараваў.
А вось на яе ранах пакінутая соль
Балюча заставалася. Я адчуваў,
Як яна крупінкаю кожнаю ўпівалася ў кроў,
Якія пакуты маці дзіцячага глупства соль дастаўляла.
А я ішоў за ёй, і лавіў сабе ізноў
На думцы, што некага прызнаць яна мне дапамагала.
Я прабег, каб разгледзець твар падрабней,
Бо мне здалося, што яе ўжо недзе я бачыў.
Вось на яе зазірнуў і ўбачыў хутчэй
Не твар жанчыны ці матчын,
А тое, што адразу пазнаў,
Тое, што мяне да яе цягнула.
Я бачыў не твар, я бачыў выразна
Тое, што сэрца маё закранула:
Гэта была маці народа майго,
Гэта зямельцы маёй святое слова,
Гэта тое, чаго няма ў нас ужо свайго,
Гэта была беларуская, родная мова.
Свидетельство о публикации №107011401639
Ты Родина моя, Радзіма!
Тебя люблю, цябе кахаю,
Не знаю лучше, лепей краю!
Твой звёздный путь—маё сузор’е
Твая пакута—моё горе.
Куды не збег бы я—вернусь.
Даруй за мову, Беларусь...
Андрей Ястремский 14.01.2007 16:42 Заявить о нарушении