Вось дык смех

 
 Ты здзiвiшся,
Што некалi прадбачыў такое гора,
Але ж перанёс!
Бо смехам сам сябе пераiначыў
Сябе самога быццам перарос.

РАМАН ТАРМОЛА

***************************************
Даўно сябе я перарос
I сiвiзна пакрыла скронi,
Хоць не курыў я папярос,
Не браў рыдлёўку у далонi.

Смяюся я з сябе даўно,
Нашто мне грошы i пасады,
Калi навокал ўсё адно,
I я зусiм жыццю не рады.

Боль у спiне,хварэе нос,
То цiск,то сэрца адзавецца.
Даўно сябе я перарос,
Але няма куды падзецца.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.