Дасягаючы неба

ДАСЯГАЮЧЫ НЕБА

Чайкi нема крычаць над вадой
I крыляюць над сцiшаным плёсам.
Я жадаю валодаць табой,
Расплятаць твае русыя косы.

Зацалую да змогi ўначы.
Дасягаючы неба, няйначай,
Ты ад болю кахання крычыш,
I смяешся, i стогнеш, i плачаш...

Сарамлiвасцi кволай мяжа
Адступае прад ласкай i згодай.
I трымцiць ад пяшчоты душа.
I змяняецца боль асалодай...


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.