Вайна сорак першага года

Доўга яшчэ помніць будуць
Тыя крававыя дні,
І спадзяюся, што не забудуць
Герояў Вялікай Вайны.
Усіх тых, хто змагаўся,
Хто жадаў перамог
І верыў у моц радзімай краіны,
Губляючы родных на скрыжаванні дарог,
Рызыкаваў і сам стаць ахвярай вайны.
Хлопцы і дзеўкі зусім маладыя...
Сярэдняга ўзросту і нават старыя...
Усе пабывалі ў пекле страшэнным,
Дзе са смерцю за руку прыйшлося ісці.
Краіна панесла шмат цяжкіх лішэнняў,
Але ўсё ж здолела перамагчы.
Загінуў у гэтай вайне кожны пяты,
А можа і больш-не лічылі тады.
Захопнікі злосна палілі ўсе хаты,
Растрэльвалі дарослых,
Забівалі малых.
Усім нам вельмі цяжка слухаць аб гэтым
Але ўсё ж гэта была на нашай зямлі
Ніякіх прычын і ні адной мэты
Не малі немцы, але ж пачалі
Вайну сорак першага года
Якую не забыць славянскім народам,
Як не забыць сумленнай маці
Загінуўшае ў гэты час дзіцяці.


Рецензии