Росны бераг

РОСНЫ БЕРАГ

Добры дзень, астравок прыгажосцi i ласкi,
Да цябе шляхi прывялi.
Як даўно я не слухаў такой цiшынi,
Я не бачыў такой чысцiнi
На роднай зямлi!

Мiлы кут, не забуду цябе я ў расстаннi,
Зберагу твае васiлькi.
Я хачу наталiцца тваёй дабрынёй
I сагрэцца тваёй цеплынёй
Ля чыстай ракi.

Не знiкай, росны бераг лагоды i сонца.
Касачы цвiтуць на мяжы.
Я прашу, заставайся такiм праз гады,
Ты цяпер для мяне назаўжды
Часцiнка душы.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.