Змагар за мову

Перажыла наша родная мова
I Бенкендорфа i Мураўёва,
Тых, хто з мякiнай у галаве,

ПЕРАЖЫВЕ!

Генадзь Бураўкiн.

***************************

Усё свядомае жыццё змагаюся за мову.
Было быццё i небыццё, заўжды быў верны слову.
Зашмат я вершаў напiсаў i песень вельмi многа,
У Бюро ЦК я засядаў, уверх была дарога!

На мове хлеб я зарабляў i у "Прaўдзе" i у "Маладосцi"
Дзяржтэлерадыё кiраваў, ледзь не паклаў там косцi.
А потым у ААН сядзеў, хаваўся ад навалы
Амерыканцаў паглядзеў на ўсе чатыры балы.

I нiякiх у iх праблем, гавораць па АНГЕЛЬСКУ,
А у БЕЛАРУСI чорт бяры, гавораць па РАСЕЙСКУ.
Чаму за мову я стаю, скажу вам па сакрэце
З мякiнаю у галаве, лягчэй пражыць на свеце!






( ААН ) - Арганизацыя Абъеднаных Нацый.
( навала ) – Аварыя на чарнобыльскай АС.


P.S.Ня гледзячы на мае непрыязненныя адносiны да Генадзя Мiкалаевiча,
    смуткую з прычыны яго смерцi як раз у дзень майго прыезду у Мiнск.
    Шкада.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.