Верасень

Самотна усё, ды сум наукола,
Кранае неба парасон,
Як шмат яго пяшчотных словау,
Увосень жыць – чароуны сон.

I водар спаленых навечна
Занадта чалавечых надзей, дум.
Кранае хтось мяне за плечы
Напэуна, вераснёускi сум.

Ён лашчыць, цягне, абдымае,
Чакаю: хутка у небыццё
Схаваю я усе заганы –
Мае i верасня майго

«Раманчык з вераснем, - канешне
Вы скажыце, - лухта, хлусня»
А ён цалуе мае вусны
Ды цягне у безну да жыцця

А, ведаеце, ён такi
Такi прыгожы i ласкавы
I пахне так, як тыя травы
Насушаныя мной калiсь

I розум кажа у абурэннi:
«Ён сумны, ён прыгожы, ён
Сваёй рамантыкай i тлумам
Ён хутка узяу цябе у палон»

Iду па вулцы з м побач
Iду i слухаю яго
Кранаю я яго адзенне –
Чырвона-жоутае лiсцё

Ён лашчыць ветрыкам мой твар
Ад подыху таго я млею
Iду на сумную алею
Прыношу сэрца яму у дар

«Лухта, хлусня», так гэта думка
Чамусьцi зноу мяне кране
Але ж мой верасень, напэуна,
Чакае моучкi зноу мяне…


Рецензии