Бывай

“Бывай”... як рэха, далятаюць словы.
Апошні крок – і больш я не твая.
Табе я ўдзячна за пачуцце тое,
Што абудзіў ты подыхам цяпла...

Апошні крок – і буду птушкай у вырай,
Ўзмахну крылом – бывай, мой светлы дух” –
З пакутамі я сэрца адпусціла
Туды, апошні промень сонца дзе патух...

Я адпускаю тваё сэрца вольна,
Сама душою адлятаю ў рай.
І толькі стогнуць раны ў сэрцы болем,
І зноў, як рэха, ціхае “бывай”...
02.10.2006


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →