Invictus
У змроку, што мяне спаткаў,
Каб назаўжды спынiць мой рух,
Я шчыра ўдзячны ўсiм багам
За мой неўтаймаваны дух.
У абцугах абставiн боль
Трываў, пра лiтасьць не малiў,
I голаў свой пад абухом,
Крывёй залiты, не хiлiў.
Хай вiр жыцця зрывае дах,
Нясе ў жахлiвы карагод…
Я назаўсёды страцiў страх
Са сьмерцю побач колькi год.
Хай шлях цярнiсты да вяршынь,
Хай бездань мне ўглядае ў твар,
Я – капiтан сваёй душы,
Я свайго лёсу – гаспадар.
Свидетельство о публикации №106100201095