Восень...
З палёгкай дыхае зямля у неба просiнь,
Лагодны ветрык соснам пАхi носiць,
Бялiзнай мытай на галiнках - восень.
Пачау празрыстасцю гушчар свяцiцца.
Бярозцы з Клёнам не нагаварыцца.
Iмжак бялюткiм сЕрпам травы косiць...
Бялiзнай мытай на галiнках - Восень.
Няма душы маёй прытулку Увосень
Нi памiж родных сцен, нi памiж сосен.
Ляцiць лiстом, iкнецца птушкай у вырай,
Няма Душы маёй прытулку, шчырай.
Восень...
Свидетельство о публикации №106091800769