Язмiн

Помніцца – раўнёй быў мне малому.
Божа мілы – колькі лет і зім:
Ў родны двор не ўвойдзеш без паклону –
Так разросся ў весніцах язмін!

Хата наша – з радасцю ў паглядзе
З ранішняй расою – са слязьмі, -
Як па галаве мяне пагладзіў,
Мамаю пасаджаны, язмін!

Шчыра эмігранту гарадскому
Кветкі на дарогу мне – вазьмі.
Так супала, што й па гараскопу
Дрэва маё – матчын дар – язмін!


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.