Не вядома беды зкуль...

Не вядома беды зкуль,
Што з кім раптам можа стацца –
Часам быць на валаску,
За саломінку хапацца.

Ды не рвецца валасок –
Павуцінкай тых лясоў,
З тых палёў у родным краі –
І саломінка трымае.


Рецензии