Белы воран

Час такі няпросты,
Час няроўны –
Толькі вельмі чулы,
Надта смелы
Ты ўсёроўна –
Белая варона,
А калі дакладней –
Воран белы!

І ў вясёлай стаі –
Зажурбелы,
Марамі ўзлятаючы
Высока,
Як сягае часам –
Белы сокал,
Як падчас вітае –
Бусел белы!

Воран белы –
Як бы ні чарнілі, -
Верыш – не пакорны –
Ў час свой зорны!

...Толькі б не вярнуўся
Час,
 якога
Так чакае вораг –
Воран чорны!


Рецензии