Замаукаюць добрыя паэты...
Што маўчаць пужліва не маглі,
І згараюць, быццам знічкі летам,
Што сябе зусім не бераглі.
Замаўкаюць добрыя паэты.
Ля магілаў іх маўчыць трава.
Хіба можа хто на свеце гэтым
Іх маўчанне золатам назваць?
Замаўкаюць добрыя паэты.
Ды не раз памогуць нам яшчэ
Іх перасцярогі-запаветы,
Словы, што за золата важчэй...
Свидетельство о публикации №106081201148