Я заусёды з табой, Беларусь!
Знаёмага сонца я бачу ўсход,
Жаданне сустрэчы з краiнай зялёнай
Заўседы мацней за жаданне прыгод.
I ўсiх прыгажосцей на свеце не трэба,
Не трэба ласункаў замежных цi страў.
Мне б з’есцi кавалачак роднага хлеба
I выйсцi ў мора няскошаных траў.
Беларусь, Беларусь,
Я табой ганарусь.
Без цябе я ў журбе,
Бо жыву без цябе,
Беларусь, Беларусь.
Стала ў сэрцы маiм
Жыхаром дарагiм
Ты, прыгожая Белая Русь.
Тваi рэкi шырэй
I лясы зеляней.
Я заўсёды з табой, Беларусь!
Мне кажуць, заўсёды такое бывае,
Але iм на зло, я не веру таму,
Што вось чалавек, быццам не заўважае
Таго, што знаёма з дзяцiнства яму.
Я ведаю, кожны з сабой не абнову
У дарогу бярэ, не чароўны абрус,
А ў бiтвах здабытую родную мову
I гонар за тое, што ён – беларус.
19-23 лiпеня 1977
Свидетельство о публикации №106080600502