Сунiцы маленства

Мне то ўспомнiцца,
То прыснiцца:
Я, маленькi, збiраю сунiцы, -
У кашульцы
Адзiн
Збег з хаты,
Не сказаўшы маме i тату.
Ля магiльнiку,
Што на ўзлеску,
Самi ў рукi сунiцы лезуць.
Гэта лес мяне так частуе,
Гэта лета мяне пястуе.
Мне чатыры йшчэ будзе толькi,
А, глядзi, якi самастойны!

Тут i ўбачыла мяне мама,
Да касцёла йдучы,
Нямала
Была здзiўлена:
- Мой сыночак!
Як ты ў лесе адзiн, мой хлопчык?! –
Ды крычаць на мяне не стала,
А сунiц мне яшчэ набрала...

Тыя сонечныя сунiцы
Будуць помнiцца мне
I снiцца.
Тых сунiц саладзей
На свеце
Не знайсцi
Покуль сонца мне свецiць...


Рецензии