Ноша упала з плячэй...

Ноша ўпала з плячэй,
Ды не стала лягчэй:
Лёг цяжар на душу –
Каб хоць слёзы з вачэй.

I не раз мне яшчэ
Сэрца жаль апячэ,
Што не змог утрымаць
Ношу – ўпала з плячэй...


Рецензии