Сунiцы для Багдановiча

Максiм перад тым як пакiнуць свет гэты
Прынесцi сунiц папрасiў.
Для паэта
У Ялце iх дзесьцi знайшла гаспадыня.
Няхай яе рай на тым свеце абдыме.

А потым зайшла i убачыла з жалем:
Сунiцы ў далонi Максiма ляжалi,
Аднак ён не ўсе утрымаў у знямозе, -
Рассыпаных болей было на падлозе...

...Напэўна, Максiму i там недзе снiцца:
У роднай старонцы паспелi сунiцы.
I часам Айчыны лясам недзе снiцца,
Што спеляць яны для Максiма сунiцы.

I словы сунiчныя спеляць тут людзi.
Нямала яшчэ для Максiма iх будзе.
Не раз яшчэ ў клопаце вечным аб хлебе
Убачым: сунiцы рассыпаны ў небе...


Рецензии