Збiць хацелi з панталыку...

Збiць хацелi з панталыку
Колькi раз – я збiўся з лiку!
Бо яшчэ са школьнай парты
Помню чортавы iх жарты!

Бо i зараз крывапiўцы
Паглядаюць – каб упiцца,
Моцна ўпiцца – пахмялiцца –
Нада мной павесялiцца!

Вось яны б пабалявалi,
Каб мяне упалявалi!
Я б не тое што удачы –
Свету боскага не ўбачыў!

Аж скрыгочуць бюракраты,
Стогнуць подлыя стагнаты,
Што я ў добры бок упарты –
Iм на жаль – не смеху варты!

Хоць трымаць заўсёды мушу
Нос пад вецер, чуйна – вушы,
Вочы мець i ззаду трэба,
Хвост трымаць на ўзводзе стрэльбай!


Рецензии