Рэчка

Іх такіх мялее ўжо на свеце.
Поўніцца на свеце іх другіх.

- Ну а ёй заўвагу зробіць вецер –
Б’е, нібы ў аглоблі, ў берагі!

- Ну а навальніца адлупцуе,
Дык з сябе выходзіць, што – ого!

- Гэта ж закахалася ў ляшчыннік!
Бач ты, аж віецца ля яго!

- Ногі нават мыць яму гатова!
- Гэта на яе кідае цень!
- Ведае, што робіць – хутка восень –
Хоча ад яго азалацець!

- Нават пастухоў прываражыла –
Перад ёй аж сцелюцца, глядзі!

- Вось міліяратары прыедуць –
Будзе як па нітачцы хадзіць!


Рецензии