Тая вёсачка за лесам...

Тая вёсачка за лесам
Ледзь знаёмай мне была.
Папрасіў вады.
Бабуся
Малака мне наліла.

Скуль я, чый я – запытала
І ўздыхнула:
- Вось бяда:
Ўжо зусім нямоглай стала,
А кароўку грэх прадаць.

Сенаваць не едуць дзеці.
Ды на край зямлі зусім
Іх занёс аднойчы вецер,
Што дабрацца цяжка ім.

А адзін - памёр. Вось гора.
Той бы, пэўна, памагаў...

Падкаціў камяк пад горла, -
Малаком я ледзь прагнаў.


Рецензии