Мне трэба жыць за усiх...

Мне трэба жыць за ўсіх,
Каго няма ўжо, родных,
За міласэрных іх,
За іх высакародных.

Мне трэба жыць з усіх
Апошніх сіл часамі
І за дзядоў сваіх,
І за бацькоў з братамі.

Мне трэба многа ўмець
І мець, каб жыць як трэба,
Каб не было глядзець
Мне сорамна у неба.

Днём кожным даражыць,
Хоць час падчас няроўны,
За ўсіх мне трэба жыць,
Каго няма ўжо, родных.
 


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.