Над краiнай мар

Калi пад неба сiнявой
З табой iшлi на узгорак лета,
Я дакранулася рукой
Да нашых мар, душой сагрэтых.

I усё па кроплям сабрала
Святло, схаванае начами.
У цемры сцежачку спляла
Ды кiнула у Свет пад намi.

Дык захапляйся зоркай той,
Што у небе полымям iскрыцца.
Мне для цябе, каханы мой,
Свiтанкам у цемры распалiцца.


Рецензии