Вiзы

Мяне ў суседняй старане
Шчыпае вiзамi гранiца.
I часам грошай не стае
Прыехаць родным пакланiцца:

У полi бульбiну падняць,
I ў лесе – ягаду, дравiну.
I разам чарачку узняць,
Пачуць вясковыя навiны...

Дзе знiчка падае ў выток,
Нiбы з вачэй сляза скупая;
Дзе мой пупок, - у той куток
Без вiзы памяць зноў ступае...


Рецензии